Вы тут

У Гродне аўтамабіль насмерць збіў падлетка


У Гродне падлетак загінуў пад коламі аўто. Такая інфармацыя апублікавана ў Telegram-канале афіцыйнага прадстаўніка МУС Вольгі Чамаданавай.


Фота: ДАІ г. Гродна

30 ліпеня каля 22:40 у мікрараёне Альшанка 24-гадовы мясцовы жыхар на аўтамабілі «Мэрсэдэс» збіў 15-гадовага хлопчыка, які перабягаў дарогу па-за пешаходным пераходам. Ад атрыманых траўмаў юнак памёр на месцы. Паводле папярэдняй інфармацыі, кампанія падлеткаў вырашыла скараціць шлях і перасекчы праезную частку ў неналежным месцы.

Следчыя распачалі крымінальную справу.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.