Вы тут

У Мінску кіроўца грузавіка збіў мужчыну


На месцы інцыдэнту працавалі супрацоўнікі аддзела ДАІ Цэнтральнага РУУС Мінска, следча-аператыўная група ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.


Фота: УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

«Паводле папярэдняй інфармацыі, сёння каля 4.50 45-гадовы вадзіцель, кіруючы грузавым аўтамабілем МАЗ, пры руху заднім ходам у двары дома № 36 па вул здзейсніў наезд на мужчыну 1999 года нараджэння. Ад атрыманых траўмаў мужчына памёр на месцы здарэння», — распавялі ў ДАІ. Усе акалічнасці ДТЗ удакладняюцца.

«Згодна з ПДР, рух транспартнага сродку заднім ходам дазваляецца пры ўмове, калі гэтыя дзеянні не створаць перашкоды для іншых удзельнікаў дарожнага руху і будзе забяспечана бяспека дарожнага руху. Пры неабходнасці кіроўца павінен звярнуцца да дапамогі іншых асоб, якія сігналізавалі б аб сітуацыі, якая складваецца ззаду транспартнага сродку», — распавялі ў ДАІ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.