Вы тут

З 1 верасня аднаўляе курсіраванне яшчэ адзін цягнік паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй


Так, у штодзённы зварот прызначаецца цягнік № 28/27 Брэст — Масква фарміравання Беларускай чыгункі. Састаў будзе ісці праз станцыю Баранавічы-Палескія.


Як паведамляе прэс-цэнтр магістралі, у першы рэйс цягнік адправіцца з Брэста 1 верасня ў 18.23 і прыбудзе ў сталіцу Расійскай Федэрацыі ў 9.23 наступных сутак. З Масквы цягнік будзе адпраўляцца з 2 верасня ў 23.30 і прыбываць у Брэст у 14.46 наступных сутак.

Звяртаем увагу, што праезд цягнікамі, якія курсіруюць у Расіяю, прадугледжана толькі для грамадзян Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.

Нагадваем, што грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія едуць у суседнюю краіну чыгуначным транспартам, абавязаны пацвердзіць наяўнасць адмоўнага выніку лабараторнага даследавання на інфекцыю COVID-19, выкананага не пазней, чым за трое сутак да даты перасячэння мяжы, з выкарыстаннем мабільнага прыкладання «Падарожнічаю без COVID-19», а таксама выконваць масачны рэжым пры знаходжанні на чыгуначных вакзалах і ў цягніках.

У цяперашні час паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй арганізавана курсіраванне 13 пар міжнародных пасажырскіх цягнікоў па наступных напрамках: Мінск — Масква, Мінск — Адлер, Брэст — Масква, Брэст/Мінск — Санкт-Пецярбург, Гомель — Масква, Полацк — Масква, Гомель — Санкт-Пецярбург, Калінінград — Масква, Калінінград — Санкт-Пецярбург, Калінінград — Адлер.

Актуальную інфармацыю аб графіку руху цягнікоў, кошце і правілах праезду можна атрымаць на сайце www.rw.by, з дапамогай афіцыйнага мабільнага прыкладання «БЧ. Мой цягнік» і па тэлефоне Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі 105 (падтрымка пасажыраў, якія знаходзяцца па-за межамі Рэспублікі Беларусь, па тэлефоне +375 222 39 25 47).

Беларуская чыгунка будзе аператыўна інфармаваць аб аднаўленні курсіравання іншых пасажырскіх цягнікоў па міжнародных маршрутах.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.