Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку Партызанскага РУУС сталіцы затрымалі 64-гадовага гараджаніна, які скраў ювелірныя вырабы ў сваёй жонкі. Прапажу чатырох залатых пярсцёнкаў жанчына выявіла, калі вярнулася дадому.
У ходзе разбору было ўстаноўлена, што датычным да крадзяжу аказаўся муж пацярпелай. Мужчына часта злоўжывае спіртнымі напоямі. Выкрадзеныя ўпрыгажэнні ён здаў у ламбард, а грошы выдаткаваў на алкаголь. Па інфармацыі ГУУС Мінгарвыканкама, сума шкоды склала 700 рублёў.
Раней мужчына не трапляў у поле зроку праваахоўнікаў. Следчыя далі прававую ацэнку дзеянням затрыманага і распачалі крымінальную справу па факце крадзяжу.
Сяргей РАСОЛЬКА
Сумесныя праекты ядзерных тэхналогій.