Вы тут

Друкуецца ў «Алесі»


Унікальная гісторыя Мінска

Мінск адзначыў сваё 954-годдзе: годам заснавання нашай сталіцы лічыцца 1067-ы. «Гісторыя Мінска не менш цікавая, чым у любога еўрапейскага горада!» — сцвярджае Галіна ПАТАЕВА, якая актыўна развівае беларускі турызм. «Алеся» сустрэлася з Галінай Рамуальдаўнай у ціхім куточку старога Мінска, на вуліцы Рэвалюцыйнай, дзе па сённяшні дзень захавалася атмасфера былога губернскага горада.

— Ці могуць нашы госці-турысты адчуць гэты каларыт? Наколькі ўпісаны ў турыстычныя маршруты беларускай сталіцы непасрэдна стары Мінск? Складана адказаць адназначна. На жаль, стары горад не вельмі добра захаваўся. Але ён ёсць! І нават у такім невялікім аб’ёме дазваляе дэманстраваць турыстам старонкі нашай гісторыі. Часам мы жартуем, што нашаму экскурсаводу было б не так цікава працаваць у Парыжы, таму што там увесь горад — музей. Што стараемся паказаць мы? Наш Мінск на самай справе — горад вельмі ўнікальны: знаходжанне ў складзе Кіеўскай Русі, Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай, Расійскай імперыі, Савецкага Саюза. Шматнацыянальнасць і храмы ўсіх канфесій, шматмоўнасць — у Мінску ёсць усе гэтыя сведкі розных эпох. А трагічны лёс трохгадовай акупацыі ў гады Другой сусветнай вайны і практычна поўнае знішчэнне горада?! Вялікая Айчынная разбурыла Мінск практычна на 90 %. Ці ведаеце вы, што ў стварэнні генеральнага плана пасляваеннага развіцця горада прымалі ўдзел выбітныя піцерскія архітэктары яшчэ дарэвалюцыйнай падрыхтоўкі?

Каханне мацнейшае за смерць

Ірына Відава па-ранейшаму носіць свой заручальны пярсцёнак на правай руцэ. А на левай руцэ ў яе пярсцёнак мужа — кампазітара Алега Молчана. «Мяне не пакідае адчуванне, што ён нябачна прысутнічае побач», — прызнаецца Ірына. Пра каханне, якое мацнейшае за смерць; пра музыку, якая робіць жыццё больш цудоўным, і пра дарогі, якія мы выбіраем, у часопісе «Алеся» разважае спявачка Ірына ВІДАВА;

— Лічыцца, што ў геніяў цяжкі характар... Алег быў вельмі патрабавальны ў прафесійных адносінах. Нікому не дазваляў змяняць яго творы, скажаць яго кампазітарскую думку. А ў асабістым жыцці вылучаўся велікадушнасцю, дабрынёй, паблажлівасцю. Лёгкі, вясёлы, абаяльны, цёплы чалавек. Адчуваю яго прысутнасць пастаянна і ўсё больш пераконваюся: смерці няма, каханне — ёсць!

Два берагі адной ракі

Як захаваць каханне ў шлюбе? Многія пары са стажам (часам, дарэчы, і не вельмі вялікім) раптам выяўляюць, што іх пачуцці, якія, здавалася, будуць вечнымі, прыкметна змяніліся, і сямейнае жыццё паступова ператвараецца ў чараду бязрадасных будняў і паўсядзённай руціны. Назапашваюцца стомленасць, крыўды, прэтэнзіі адзін да аднаго. Нярэдка «ў пошуках страчанага» партнёры пачынаюць паглядаць «на бок», часам справа даходзіць да разводу.

Ботакс або пластыка?

Развіццё эстэтычнай медыцыны дае сёння жанчынам шырокі выбар сродкаў для падаўжэння маладосці твару і цела: ад касметычных маніпуляцый, спецыяльных практыкаванняў да «ўколаў прыгажосці» і хірургічнага ўмяшання. Аднак ці варта ў пагоні за маладосцю і прывабнасцю татальна верыць рэкламе і правяраць на сабе ўсе дасягненні сучаснай эстэтычнай медыцыны? Што па-сапраўднаму працуе, а што не прынясе жаданага выніку? Самыя папулярныя жаночыя пытанні аб захаванні прыгажосці «Алеся» задала вядомаму беларускаму пластычнаму хірургу Віктару БАР’ЯШУ, за плячыма якога 30 гадоў плённай працы ў сферы пластычнай хірургіі.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.