Дзень народнага адзінства стане для беларусаў яшчэ адной нагодай ўсвядоміць агульнасць нашых думак і жаданняў, такое меркаванне выказала міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч.
«Мы, беларусы, — гэта адно сэрца і адна сям’я. А значыць — адзіная краіна. Бясспрэчна, мы ўсе розныя, але нашы сэрцы б’юцца ў адным рытме. Таму ўсё, што мы робім, павінна ісці выключна на карысць родных, блізкіх, народа, а значыць — і ўсёй дзяржавы », — сказала Ірына Касцевіч.
Яна адзначыла, што аснову народнага адзінства нашы продкі закладвалі стагоддзямі. «На жаль, іх лёсы былі звязаны са страшнымі падзеямі: вайна, разруха, голад. Кожная беларуская сям’я ўнесла вялікі ўклад у наша мірнаеіжыццё. Яны змаглі перамагчы таму, што былі адзіныя. Зараз перад намі стаіць задача не толькі зберагчы тыя каштоўнасці, традыцыі і дасягненні, якія нам дасталіся ў спадчыну, але і прымножыць іх і перадаць нашым дзецям, унукам і праўнукам пад сцягам адзінства », — дадала міністр.
Да свята Міністэрства працы і сацыяльнай абароны запускае галіновую эстафету аб дзейнасці арганізацый ведамства «Адзінства ў нашых сэрцах», якая пройдзе з 17 верасня па 4 лістапада. Гэта магчымасць, з аднаго боку, распавесці пра асаблівасці працы сацыяльных устаноў, што рэалізуюцца ў іх праектах, абмяняцца навацыямі з калегамі. А з другога, наведвальнікі сацыяльных устаноў таксама змогуць падзяліцца меркаваннем пра паслугі, якія яны атрымліваюць у тэрытарыяльных цэнтрах, распавесці пра жыццё ў дамах-інтэрнтах. З гэтай мэтай установы сацыяльнага абслугоўвання створаць кароткія відэаролікі. Першымі, 17 верасня, аб сваім вопыце раскажуць арганізацыі Віцебскай вобласці.
Наталяя ТАЛІВІНСКАЯ
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».
Што за таемнымі дзвярыма?