Вы тут

У Верхнядзвінскім раёне патанулі два рыбака


Па дадзеных следства, днём 18 верасня два жыхары Мінска рыбачылі на лодцы на возеры Лісна ў Верхнядзвінскім раёне. Калі ўвечары яны не вярнуліся на дачу да свайго 62-гадоваму знаёмамага і перасталі выходзіць на сувязь, ён пачаў іх шукаць, перадае СК.


Фота: СК

Раніцай 19 верасня мясцовымі жыхарамі ў вадзе знойдзена цела 61-гадовага мінчука. Цела другога рыбака — 51-гадовага мужчыны, вынялі з вады супрацоўнікі АСВОД праз некалькі дзён.

Следчым з прыцягненнем спецыялістаў УДКСЭ па Віцебскай вобласці праведзены агляд месца здарэння, апытаныя мясцовыя жыхары і знаёмы загінуўшых. Для ўстанаўлення дакладнай прычыны смерці мужчын прызначаныя судова-медыцынскія экспертызы.

Па дадзеным факце Верхнядзвінскім раённым аддзелам Следчага камітэта праводзіцца праверка. Устанаўліваюцца ўсе абставіны здарэння.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.