Вы тут

У Брэсце пачынаюць уключаць ацяпленне ў жылых дамах


У Брэсце сёння пачнуць падачу цяпла ў жылыя дамы. Такая інфармацыя апублікаваная ў Telegram-канале старшыні гарвыканкама Аляксандра Рагачука, паведамляе БелТА.


У Брэсце сёння пачнуць падключаць да цеплакрыніц жылы фонд. «Нягледзячы на прагназуемае адноснае павышэнне тэмпературы паветра, у бліжэйшыя дні чакаюцца дажджы, якія захаваюць сырое і халаднаватае надвор’е. Усё гэта накладваецца на чацвёртую хвалю каранавіруса, якая прыйшла ў краіну. На гэтым фоне на першы план выходзяць пытанні захавання здароўя гараджан. Таму пачынаем адносна ранні ацяпляльны сезон у жылых дамах», — падкрэсліў Аляксандр Рагачук.

Камунальнікі ўжо падключылі да цеплакрыніц дзіцячыя сады, школы, лячэбна-прафілактычныя, медыцынскія і сацыяльныя ўстановы. Паступова цяплеюць батарэі ў музеях, дзяржаўных архівах, бібліятэках і гасцініцах.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.