Вы тут

Фігурысты з сямі краін прымуць удзел у турніры Ice Star-2021 у Мінску


Фігурысты з сямі краін прымуць удзел у міжнародным турніры Ice Star-2021, які стартуе сёння на лёдзе сталічнай «Чыжоўка-Арэны», паведамляе БелТА.


Спартсмены з Азербайджана, Босніі і Герцагавіны, Казахстана, Расіі, Украіны, Эстоніі і Беларусі паспрачаюцца за медалі ў чатырох відах праграмы. У ліку тых, хто выступіць у Мінску, будуць уладальнікі алімпійскіх ліцэнзій Канстанцін Мілюкоў і Вікторыя Сафонава.

Сёння суіскальнікі ўзнагарод турніру ў жаночым і мужчынскім адзіночным разрадзе, а таксама ў спаборніцтвах спартыўных пар прадэманструюць свае кароткія праграмы. Завершацца спаборніцтвы 17 кастрычніка. У гэты дзень стануць вядомыя пераможцы ў танцах на лёдзе.

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.