Вы тут

У Дзяржынску пад коламі аўто загінуў веласіпедыст


У Дзяржынску пад коламі аўто загінуў веласіпедыст, паведамілі ў МУС.


Фота: dzr.by

«16 кастрычніка каля 11.30 аўтамабіль «Фольксваген Туран», які рухаўся па аўтадарозе Заслаўе — Дзяржынск — Возера, збіў 66-гадовага мужчыну, які ехаў на веласіпедзе. Веласіпедыст загінуў«, — распавялі ў МУС.

За рулём «Фальксвагена» быў 40-гадовы жыхар Мінска. Па папярэдніх дадзеных, на ўчастку дарогі са знакам «Абгон забаронены» ён стаў абганяць аўтацыстэрну і выехаў на сустрэчную поласу. Падчас манеўру кіроўца не паспеў вярнуцца ў сваю паласу, выехаў на перакрыжаванне з дарогай, якая вядзе ў кірунку да Танкавай вуліцы, і збіў веласіпедыста.

У выніку наезду 66-гадовы жыхар Дзяржынска памёр на месцы здарэння.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.