Вы тут

Двое хлопцаў абакралі і падпалілі дачу ў Жлобінскім раёне


Двое хлопцаў падпалілі дачу ў Жлобінскім раёне. Інфармацыя пра гэта размешчана ў афіцыйным Telegram-канале МУС.


Фота: МУС

Ноччу 17 кастрычніка ў вёсцы Радуша загарэўся дом. Пакуль пажарныя ліквідавалі ўзгаранне, міліцыянеры адпрацавалі версію падпалу і неўзабаве затрымалі датычных да злачынства.

Высветлілася, напярэдадні хлопцы 19 і 16 гадоў з Буда-Кашалёўскага раёна хацелі ў вёсцы Дворышча абмяняць сотавы тэлефон на матацыкл. Па дарозе нецвярозыя маладыя людзі праз акно залезлі ў жылы дом у суседняй вёсцы, забралі адтуль бытавыя рэчы і электрапрыборы. «Адразу ж вырашылі схаваць сляды злачынства і распалілі ўнутры вогнішча. Калі полымя ахапіла ўвесь дом, зламыснікі кінулі частку выкрадзенага і адправілі на здзелку, а пасля раз’ехаліся. Іх затрымалі», — удакладнілі ў МУС.

У дачыненні да хлопцаў распачата крымінальная справа за наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне чужой маёмасці, здзейсненыя агульнанебяспечным спосабам. Фігуранты ўжо прыцягваліся да крымінальнай адказнасці за ўгон і крадзеж.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.