Вы тут

Адбылася канферэнцыя «Інтэлектуальная ўласнасць у сучасным свеце: выклікі часу і перспектывы развіцця»


Пад такой назвай Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці сумесна з Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях упершыню ў краіне правялі міжнародную навукова-практычную канферэнцыю.


Да ўдзелу былі запрошаны вучоныя, прадстаўнікі беларускіх і замежных універсітэтаў, супрацоўнікі навуковых арганізацый, работнікі дзяржаўных органаў, якія практыкуюць спецыялістаў у сферы інтэлектуальнай уласнасці, магістранты, ацэншчыкі аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці — усе. хто цікавіцца праблемамі аховы і абароны правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці, а таксама стварае і выкарыстоўваюць вынікі інтэлектуальнай дзейнасці.

Перад удзельнікамі канферэнцыі выступілі прадстаўнікі дзяржаўных органаў і арганізацый Беларусі і іншых краін, вядучыя сусветныя эксперты, прадстаўнікі Еўразійскай эканамічнай камісіі, Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці і іншых міжнародных арганізацый.

У прыватнасці, як адзначыў намеснік прэм'ер-міністра Аляксандр Субоцін, у краіне ў найбліжэйшы час плануецца зацвердзіць Стратэгію Беларусі ў сферы інтэлектуальнай уласнасці да 2030 года.

Паводле яго слоў, ключавымі задачамі тут з'яўляюцца развіццё рэгіянальнага і міжнароднага супрацоўніцтва, лічбавізацыі адміністрацыйных працэсаў, трансфер тэхналогій і камерцыялізацыя інавацый, падрыхтоўка кадраў, развіццё творчага і вынаходніцкага патэнцыялу моладзі. У найбліжэйшы час, сказаў Аляксандр Субоцін, плануецца зацвердзіць гэты дакумент на ўзроўні ўрада.

Віцэ-прэм'ер адзначыў, што адно з актуальных пытанняў сёння — эфектыўнае выкарыстанне прававых інструментаў праваўладальнікам. «Вельмі важна, каб задачы абароны правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці, барацьбы з нядобрасумленнай канкурэнцыяй, супрацьдзеяння нелегальнаму імпарту тавараў аднолькава трактаваліся і эфектыўна вырашаліся ў кожнай з нашых краін».

Паводле слоў старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзіміра Гусакова, усё, што робяць сёння нашы вучоныя, — гэта і ёсць база інтэлектуальнай уласнасці ва ўсіх галінах: космас, электратранспарт, біятэхналогіі, сельская гаспадарка і іншыя. «У цэлым беларускае заканадаўства ў гэтай галіне дастаткова развітое, правы распрацоўшчыкаў абаронены. Павінна быць прамая сувязь вынікаў вучоных і мер матэрыяльнага стымулявання», — падкрэсліў ён.

Данііл ХМЯЛЬНІЦКІ

Прэв’ю: pixabay.com 

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.