Вы тут

З якімі пытаннямі прыйшлі людзі да Аляксандра Субоціна?


Жыхар паўночнай сталіцы расказаў аб рэканструкцыі аб’екта на праспекце Будаўнікоў. У старым будынку ён з сынам плануюць аднавіць кінатэатр «Брыганціна» ў яго першасным выглядзе. Мужчына шукаў падтрымку ў гарадской улады і спытаў у губернатара, ці патрэбен Віцебску кінатэатр, які на працягу трох гадоў рэканструюецца за сродкі ўласніка. Аляксандр Міхайлавіч адказаў, што новы кінатэатр у густанаселеным мікрараёне віцябчанам патрэбны, тым больш што на прэм’еры ў двух іншых установах бывае цяжка знайсці квіткі.


Фота: БелТА

Мікрараён новай забудовы «Арэхава» дагэтуль вызывае пытанні ў яго жыхароў. Спачатку былі праблемы з тэрмінамі здачы неабходных камунікацый, а зараз заяўніцы прыйшлі са скаргамі на нездавальняльны стан дарог. Праз ямы і раскіслую глебу шматдзетныя сем’і не могуць вадзіць дзяцей у садок або праязджаць на аўтамабілях да сваіх дамоў. Старшыня Віцебскага гарвыканкама Генадзь Сабыніч паабяцаў, што вада будзе адпампавана, пасля чаго запусцяць сістэму водаадвядзення. Плануецца, што работы завершацца ў трэцім квартале бягучага года. У найбліжэйшыя месяцы, калі зямля падсохне, тэхніка выйдзе ў мікрараён, каб пабудаваць каналы.

З праблемай сырасці ў кватэры па вуліцы Суворава да Аляксандра Субоціна звярнулася пажылая віцябчанка. У яе доме затаплівае падвал, праз гэта ў кватэру паўзе цвіль. Праз асабістую праблему заяўніца выказала і клопат аб добраўпарадкаванні прыдамавой тэрыторыі і пешаходнай вуліцы ў гістарычнай частцы горада. Кіраўнік вобласці ўзяў зварот грамадзянкі на асабісты кантроль і прапанаваў правесці суботнік разам з усімі жыхарамі дома, папрацаваць талакой для саміх сябе.

Не першы раз з пытаннем неналежнай вентыляцыі ў шматкватэрным доме на Маскоўскім праспекце звяртаецца жыхарка абласнога цэнтра. Па яе словах, у доме, якому ўжо амаль паўвека, не было праблем да таго часу, пакуль на першым паверсе не адкрылася цырульня. Як сцвярджае заяўніца, яе ўласнікі не падумалі аб пабудове асабістай для цырульні вентыляцыі, цяпер усе пахі фарбы і хімічных сродкаў для догляду за валасамі ідуць у яе кватэру. Аляксандр Міхайлавіч даручыў адказным службам выявіць і ліквідаваць прычыну спецыфічных пахаў у жылых кватэрах.

Таксама старшыня аблвыканкама разгледзеў пытанні арганізацыі гандлю, догляду дарог і нават узаемаадносін паміж людзьмі. «Часам людзі прыходзяць з праблемамі невырашальнымі, таму што яны ляжаць у плоскасці міжасобасных канфліктаў, калі ўжо ўсе заканадаўчыя нормы вычарпаныя, ёсць рашэнне суда, але чалавек незадаволены. Гэтыя праблемы самыя складаныя. Працэнтаў 70 зваротаў датычацца інфраструктуры, рамонту. Дзесьці работа затрымліваецца праз недахоп фінансавання ці таму, што аб’ект стаіць у чарзе на пазнейшыя тэрміны, а грамадзянам хочацца, каб было хутчэй. Дзесьці чыноўнікі не вераць, што праблема ёсць. Такія пытанні не павінны даходзіць да кабінетаў абласной улады, яны павінны вырашацца на самым нізкім узроўні. Я спадзяюся, што ўсе мы, кожны на сваім месцы, будзем вырашаць гэтыя праблемы, і зваротаў будзе менш», — падсумаваў Аляксандр Субоцін.

Аляксандра ГВОЗДЗЕВА

Загаловак у газеце: Верф для «Брыганціны»

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.