Вы тут

18 кастрычніка ў паштовым салоне на паштамце Мінска адбылася прэзентацыя праекта «100 гадоў БДУ»


18 кастрычніка ў паштовым салоне на паштамце Мінска адбылася прэзентацыя праекта «100 гадоў Беларускаму дзяржаўнаму ўніверсітэту». У цырымоніі афіцыйнага гашэння прынялі ўдзел міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Канстанцін Шульган і рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Андрэй Кароль. У гісторыю ўвойдзе канверт з арыгінальнай маркай і спецыяльны памятны штэмпель. Тыраж канверта 20 тысяч. Дызайн Святланы Цырулік.


Датай заснавання Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта прынята лічыць 30 кастрычніка 1921 года, калі адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны пачатку заняткаў. Першапачаткова ў структуру ўніверсітэта ўваходзілі тры факультэты: рабочы, медыцынскі і грамадскіх навук. Іх студэнтамі ў той час былі 1390 чалавек.

Сёння БДУ — брэнд, якасць якога пацвярджаюць інавацыйныя тэхналогіі ў адукацыі, наймацнейшы прафесарска-выкладчыцкі склад, запатрабаваныя студэнты і выпускнікі. Універсітэт супрацоўнічае з замежнымі ВНУ і штогод паляпшае свае пазіцыі ў сусветных рэйтынгах устаноў вышэйшай адукацыі.

Паштовы праект «100 гадоў Беларускаму дзяржаўнаму ўніверсітэту» — унікальны спосаб інфармавання пра вядучаю навучальную ўстанову краіны.

Сяр­гей РУЧАНАЎ

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.