Вы тут

Супрацоўнікі ДАІ затрымалі нецвярозага кіроўца на каршэрінгу


Напярэдадні ўначы супрацоўнікі аддзела ДАІ Маскоўскага РУУС г.Мінска звярнулі ўвагу на аўтамабіль «Фольксваген» адной з каршэрынгавых кампаній, кіроўца якога значна перавышаў хуткасны рэжым, перадае УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.


На вул.Брыля легкавік спынілі, за рулём знаходзіўся 20-гадовы малады чалавек, фізічны стан якога выклікала падазрэнне ў інспектараў. Міліцыянты даставілі яго на агляд, па выніках якога выяўлена 1,27 праміле. Аўтамабіліст пацвердзіў, што раніцай ужываў спіртныя напоі і сеў за руль.

На дадзены момант у дачыненні да парушальніка складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні. Яму пагражае штраф у памеры 200 базавых велічынь з пазбаўленнем права кіравання транспартнымі сродкамі тэрмінам на пяць гадоў.

Дзяржаўтаінспекцыя звяртаецца да грамадзян! Не заставайцеся абыякавымі да праблемы п’янства за рулём і своечасова паведамляйце ў міліцыю пра кіроўцаў, якія селі за руль у нецвярозым стане.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на пятніцу (абнаўляецца)

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на пятніцу (абнаўляецца)

Аператыўная інфармацыя з беларуска-польскай мяжы.

Грамадства

У вясковай школе арганізавалі музей у гонар загінуўшых байцоў Вялікай Айчынай вайны

У вясковай школе арганізавалі музей у гонар загінуўшых байцоў Вялікай Айчынай вайны

Байцы 174-га стралковага палка загінулі пры вызваленні вёскі Шылін.

Палітыка

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на чацвер

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на чацвер

Аператыўная інфармацыя з беларуска-польскай мяжы.