Вы тут

Пад горадам Іўе мікрааўтобус пратараніў гужавую фурманку


Пад горадам Іўе мікрааўтобус пратараніў спадарожную гужавую фурманку. Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на ўпраўленне ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.


Сур’ёзная аварыя адбылася вечарам 23 кастрычніка на дарозе Ліпнішкі — Ліда. 28-гадовы кіроўца аўтамабіля «Мэрсэдэс-Бенц» рухаўся ў накірунку Ліды. Пры сустрэчным раз’ездзе з легкавіком мікрааўтобус сутыкнуўся са спадарожнай гужавой павозкай.

«Дарэчы, гужавая павозка была пазначаная святлоадбіўнымі элементамі. У выніку аварыі 44-гадовы возчык дастаўлены ў рэанімацыю», — распавялі ў ДАІ.

Па факце здарэння прызначаная праверка.

Фота ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.