Вы тут

Конкурс «Гэтыя пацешныя жывёлы» праходзіць у Магілёве


Адкрыты конкурс «Гэтыя пацешныя жывёлы» праходзіць у Магілёве, паведамляе БелТА са спасылкай на УК «Палац культуры вобласці».


«Конкурс праходзіць у дыстанцыйным фармаце. Прыняць удзел у ім могуць фотаклубы і творчыя аб’яднанні, арганізацыі і ўстановы, прафесійныя фатографы і аматары. У конкурсе будзе прадстаўлена 4 намінацыі», — распавялі арганізатары.

Так, у намінацыі «Мой гадаванец-фотамадэль» неабходна прадставіць партрэтныя фатаграфіі сваіх гадаванцаў. А ў намінацыі «Верныя сябры» трэба даслаць фотаработы, дзе галоўнымі героямі будуць хатняя жывёла і яго сям’я або гаспадар. Адзін раздзел конкурсу будзе прысвечаны экзатычным хатнім любімцам. «Яшчэ адна намінацыя — „І ў жывёл ёсць пачуццё гумару“. Гэта павінны быць відэаролікі пра забаўныя і смешныя сітуацыі, у якія трапляюць хатнія жывёлы. Пры іх стварэнні можна выкарыстоўваць агучку, музыку і тэкст», — распавяла намеснік дырэктара па культурна-досугавай дзейнасці ўстановы культуры Юлія Сямёнава.

Заяўкі на ўдзел у творчым спаборніцтве прымаюцца да 10 лістапада. «Конкурс такой тэматыкі ў нас праходзіць упершыню. Але людзі актыўна далучаюцца да ўдзелу. На наш погляд, менавіта такая тэма зараз актуальная для людзей, бо ўсе маюць патрэбу ў пазітыўных і добрых эмоцыях. А хто яшчэ можа іх дарыць, як не любімыя хатнія жывёлы, — адзначыла намеснік дырэктара. — Акрамя гэтага, мы яшчэ раз нагадаем людзям пра тое, што жывёлы — гэта не цацкі, а жывыя істоты, якія маюць патрэбу ў любові, клопаце і адказным стаўленні».

Імёны пераможцаў і прызёраў стануць вядомыя да канца лістапада. Усе работы будуць ацэньвацца па некалькіх крытэрыях: раскрыццё тэмы намінацыі, арыгінальнасць, маляўнічасць і ўнікальнасць сюжэта, якасць фота і відэароліка.

З падрабязнымі ўмовамі ўдзелу можна азнаёміцца на сайце арганізатара — КК «Палац культуры вобласці».

Фота арганізатараў

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.