Вы тут

Рунец: Паглыбленне эканамічнай інтэграцыі — залог упэўненасці ў заўтрашнім дні


Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах:


— Пасяджэнне Вышэйшага Дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, у ходзе якога прэзідэнты дзвюх краін зацвердзілі 28 праграм па паглыбленні інтэграцыі, афіцыйна даў старт рабоце па ўніфікацыі законаў, якія датычацца збліжэння эканамічнай і грашова-крэдытнай палітык, валютнага рэгулявання, падатковага і мытнага права. Фактычна пачатая паўнавартасная эканамічная інтэграцыя дзвюх краін з усталяваннем агульных нормаў і ўмацаваннем пазіцый кожнага з бакоў на сусветным рынку прадукцыі і тавараў. Пры гэтым, што асабліва важна для Беларусі, ніякай размовы аб страце суверэнітэту не ідзе. Рэалізуюцца толькі ўзаемавыгадныя рашэнні ў чыста эканамічнай плоскасці.

У сваю чаргу, зацвярджэнне на цяперашнім этапе сумеснай ваеннай дактрыны дазволіць дзвюм краінам эфектыўна супрацьстаяць нарошчванню ваеннай моцы Паўночнаатлантычнага альянсу на межах Саюзнай дзяржавы і забяспечыць бяспеку, як ва Усходняй Еўропе, так і ў цэлым на еўрапейскім кантыненце. Тут асабліва хачу адзначыць, што інтэграцыйныя працэсы паміж Беларуссю і Расіяй праходзяць на фоне беспрэцэдэнтнага вонкавага ціску ў выглядзе эканамічных і палітычных санкцый Захаду, які з усіх сіл хоча задушыць эканоміку ўсходніх краін-суседак, бо бачыць у ёй паўнавартаснага канкурэнта.

Упэўненая, што 4 лістапада 2021 года ўвойдзе ў гісторыю як адна з асноўных вех пазітыўнага і стваральнага развіцця двухбаковых адносін, якія забяспечваюць прагрэс і рух наперад Беларусі і Расіі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.