Вы тут

Развітанне з Градскім плануюць правесці 1 снежня


Развітанне з народным артыстам РФ Аляксандрам Градскім плануюць правесці ў сераду, 1 снежня, у памяшканні тэатра «Градскі Хол», паведаміў ТАСС прадстаўнік тэатра.


«Папярэдне будзе ў сераду ў памяшканні тэатра «Градскі Хол», — сказаў субяседнік агенцтва. Час развітання яшчэ ўдакладняецца, дадаў ён.

Народны артыст РФ Аляксандр Градскі памёр учора на 73-м годзе жыцця. Паводле інфармацыі газеты «Известия», 26 лістапада яго экстрана даставілі ў маскоўскую бальніцу з падазрэннем на інсульт.

Аляксандр Градскі нарадзіўся 3 лістапада 1949 года ў горадзе Капейску Чэлябінскай вобласці. У 1967 годзе ён скончыў музычную школу па класе скрыпкі. У 1974 годзе атрымаў дыплом Дзяржаўнага музычна-педагагічнага інстытута імя Гнесіных (цяпер — Расійская акадэмія музыкі імя Гнесіных) па спецыяльнасці «оперны і канцэртна-камерны спявак». З’яўляецца аўтарам музыкі да фільмаў «Раманс аб закаханых», «Вязень замка Іф», «Мастацтва жыць у Адэсе». Выканаўца песень «Нам не жыць адна без адной», «Як маладыя мы былі» і іншых.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.