Вы тут

Брастаўчанін пры спробе патушыць пажар у кватэры атрымаў апёкі


Брастаўчанін спрабаваў патушыць пажар у кватэры і атрымаў апёкі, паведамілі ў абласным упраўленні МНС.


Паведамленне аб загаранні ў кватэры цаглянай пяціпавярхоўкі ў абласным цэнтры паступіла ратавальнікам 2 снежня ў 22.38.

Сын гаспадыні кватэры спрабаваў самастойна патушыць пажар і атрымаў тэрмічныя апёкі двух ступняў і левай галёнкі II ступені. Пасля агляду брыгадай хуткай меддапамогі шпіталізаваны ў апёкавае аддзяленне абласной бальніцы.

Пажар ліквідаваны да прыбыцця падраздзяленняў МНС. Агнём пашкоджаны пасцельныя прыналежнасці.

Прычына ўзгарання ўстанаўліваецца.

Прэв’ю: pixabay.com 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.