Вы тут

Фуру цёплых рэчаў даставілі бежанцам у ТЛЦ ад езідскіх абшчын


Чарговая партыя гуманітарнай дапамогі паступіла бежанцам у ТЛЦ. Ад абшчын курдаў-язідаў дастаўлена фура цёплага адзення і іншых неабходных рэчаў, перадае БелТА.


Фота: БелТА

Фарміраваўся груз у Расіі на прыватныя сродкі. Агульная вага — каля 5 т, кошт — 18 млн расійскіх рублёў. У фуры даставілі адзенне для дарослых і дзяцей, абутак, коўдры, матрацы і іншыя неабходныя бежанцам рэчы.

«Гэта самая буйная партыя, што мы дастаўлялі. Да гэтага тройчы прывозілі прадукты харчавання, сродкі гігіены. Беларускі бок таксама ўсебакова падтрымлівае бежанцаў. Ім выдавалі коўдры, адзенне, абутак. Грузы паступалі і ад арганізацый, і органаў улады, і простых жыхароў. Ва ўмовах, калі памыць рэчы няма магчымасці, новыя рэчы будуць не лішнімі», — распавёў прадстаўнік Міжнароднай федэрацыі курдскіх абшчын Фаград Амаран.

Ён адзначыў, што ў пункце размяшчэння бежанцаў у ГЛЦ каля 200 езідаў. Але груз прывезлі для ўсіх бежанцаў без выключэння. Рэчаў дастаўлена нават з запасам.

«Людзі не страчваюць надзеі. Большасць з тых, хто застаўся тут, назад на радзіму не хочуць. Езідская абшчына асабліва ўразлівая. Яны і ў Іраку апынуліся ў цяжкім становішчы, жылі ў палатках», — сказаў Фаград Амаран.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Се Сяаюн: Супрацоўніцтва Кітая і Беларусі — прыклад міжнародных адносін новага тыпу

Се Сяаюн: Супрацоўніцтва Кітая і Беларусі — прыклад міжнародных адносін новага тыпу

Беларусь і Кітай адзначаюць адметную дату — 30-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін.

Грамадства

Дзе падпрацаваць пасля Новага года?

Дзе падпрацаваць пасля Новага года?

Псіхолагі раяць пачынаць не з маніторынгу рынку, а з некалькіх пытанняў самому сабе — каб вызначыцца з прыярытэтамі.

Грамадства

Уладзімір Мішчанчук: Марым аб брыльянтавым вяселлі

Уладзімір Мішчанчук: Марым аб брыльянтавым вяселлі

Уладзімір Мішчанчук — заслужаны артыст БССР, дэкан тэатральнага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, прафесар.

Грамадства

«Сацыяльная зніжка» — каму і на што? Як купіць прадукты танней на 10 %

«Сацыяльная зніжка» — каму і на што? Як купіць прадукты танней на 10 %

На зніжку могуць разлічваць пенсіянеры, шматдзетныя сем’і.