Вы тут

Белы дом пацвердзіў правядзенне відэазванка Пуціна і Байдэна 7 снежня


Белы дом пацвердзіў планы правядзення ў аўторак, 7 снежня, званка па абароненай відэасувязі паміж прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам і расійскім лідарам Уладзімірам Пуціным, паведамляе БелТА са спасылкай на ТАСС.


"Лідары абмяркуюць цэлы шэраг тэм у стасунках ЗША і Расіі, у тым ліку стратэгічную стабільнасць, кіберсферу і рэгіянальныя пытанні", - гаворыцца ў распаўсюджанай у суботу заяве прэс-сакратара Белага дома Джэн Псакі.

"Прэзідэнт Байдэн падкрэсліць занепакоенасць ЗША вайсковай актыўнасцю Расіі на мяжы з Украінай і зноў пацвердзіць падтрымку з боку Злучаных Штатаў суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны", - адзначыла таксама яна.

У пятніцу памочнік расійскага лідара Юрый Ушакоў паведамляў аб тым, што прэзідэнты ў ходзе сустрэчы па відэасувязі разгледзяць двухбаковыя справы, актуальныя пытанні міжнароднага парадку, у тым ліку Афганістан, Іран, унутрыўкраінскі крызіс, Лівію і, магчыма, Сірыю. Акрамя таго, дадаў Ушакоў, лідары абмяркуюць ход дыялогу па стратэгічнай стабільнасці і, напэўна, падымуць тэму рэалізацыі Расійскай ініцыятывы, якая прадугледжвае правядзенне саміт.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.