Вы тут

Два работнікі сталічных прадпрыемстваў прысвоілі больш за 600 л дызпаліва


Супрацоўнікі па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Цэнтральнага РУУС Мінска ўстанавілі факты незаконнага прысваення дызельнага паліва работнікамі сталічных прадпрыемстваў. Аб гэтым паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, перадае БелТА.


44-гадовы трактарыст, маючы доступ да электроннай карты арганізацыі, на працягу двух месяцаў выкрадаў дызельнае паліва. Мужчына прыязджаў на запраўку і напаўняў палівам каністры, а пасля запраўляў асабісты аўтамабіль. Устаноўлена таксама, што паліўную карту работнік перадаваў для запраўкі сваім знаёмым. Агулам мужчына выкраў 470 л паліва на Br980.

Па аналагічнай схеме дзейнічаў і 39-гадовы работнік прадпрыемства, у чые абавязкі ўваходзіла запраўка службовага аўтамабіля. Ён таксама перадаваў паліўную карту трэцім асобам. З верасня па кастрычнік гэтага года мужчына прысвоіў больш за 160 л паліва на суму больш за Br330.

Следчыя далі прававую ацэнку дзеянням затрыманых і распачалі крымінальную справу па факце крадзяжу паліва.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.