Вы тут

Мінчанін прыгавораны да 5 гадоў калоніі за махлярства на Br700 тыс.


Мінчанін прыгавораны да 5 гадоў пазбаўлення волі за махлярства на Br700 тыс., паведамляе служба інфармацыі пракуратуры горада Мінска.


Фота: pixabay.com

Адбываць пакаранне абвінавачаны будзе ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Таксама яму трэба выплаціць штраф у памеры 200 базавых велічынь (1 БВ — Br29).

Падчас следстваў устаноўлена, што фігурант з 4 лютага 2019 года па 9 студзеня 2021-га ў розных гарадах Беларусі атрымліваў у арэнду (лізінг) аўтамабілі, а таксама набываў іх на ўмовах растэрміноўкі плацяжу, аднак затым у парушэнне ўзятых на сябе абавязацельстваў фактычна перапрадаваў транспартныя сродкі іншым людзям.

Акрамя таго, ён на падставе вядзення сумеснага бізнесу атрымліваў у грамадзян грошы, якія ў сапраўднасці траціў на ўласныя патрэбы.

У выніку супрацьпраўных дзеянняў 14 грамадзянам, двум індывідуальным прадпрымальнікам і некалькім лізінгавым кампаніям нанесены матэрыяльны ўрон на агульную суму звыш Br700 тыс.

Абвінавачаны прызнаў віну ў поўным аб’ёме.

Прыгавор суда ў законную сілу не ўступіў, можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.