Вы тут

Віншаванне Прэзідэнта з Нараджэннем Хрыстовым


Хрысціянам Беларусі, якія святкуюць Нараджэнне Хрыстова 25 снежня.


Дарагія суайчыннікі!

Сардэчна віншую вас з Нараджэннем Хрыстовым.

З году ў год у гэтыя хвалюючыя і радасныя дні нашы сэрцы і душы перапаўняе чаканне цудоўнага, светлага і велічнага свята, якое накіроўвае да хрысціянскіх ідэалаў мільёны вернікаў, натхняе іх на добрыя справы.

Ва ўсе часы галоўнай жыццёвай каштоўнасцю была і застаецца сям'я — кола блізкіх і родных людзей, дзе кожны клапоціцца пра кожнага, дзе дзяцей вучаць радавацца, тварыць, любіць бацькоў, бацькоўскі дом і Радзіму.

Няхай у гэтыя калядныя дні ўсе беларусы адчуюць сябе той моцнай і адзінай сям'ёй, якая падтрымае, абароніць і дасць параду, будзе побач у горы і радасці. Няхай у дамах заўсёды пануюць мір і згода, а вера, надзея і любоў ніколі не пакідаюць вашы сэрцы.

Жадаю здароўя, дабрабыту і поспехаў у добрых пачынаннях.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка

Загаловак у газеце: Светлае і велічнае свята

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.