У праграме «Контуры» на тэлеканале АНТ Дзмітрый Піневіч коратка расказаў аб выніках 2021 года для сістэмы аховы здароўя і пажадаў суайчыннікам звяртацца да ўрачоў па добрых нагодах.
— Сістэму аховы здароўя з 2021-м звязвае з шэрагам падзей, падчас якіх мы аказвалі медыцынскую дапамогу, нараджаліся дзеці, дарылася цеплыня, давалася надзея на выратаванне, вырабляліся новыя лекавыя прэпараты, будаваліся новыя бальніцы, — пералічыў міністр дасягненні медыцыны ў бягучым годзе.
Ён звярнуўся да ўсіх жыхароў Беларусі з аптымістычным пажаданнем:
— Давайце ў наступным годзе пакінем толькі самае добрае! Давайце пакінем гэта слова «пандэмія» гэтаму году, а з ёлкай, Дзедам Марозам і найлепшымі пажаданнямі мы вернемся толькі ў нашы радзільні, толькі для дыспансерызацыі і можа быць крыху правакцынавацца.
З надыходзячым святам!
Вольга АНУФРЫЕВА
Прэв’ю: pixabay.com
Сумесныя праекты ядзерных тэхналогій.