Вы тут

У Магілёве ўрачыста адкрылі яслі-дзіцячы садок на 200 месцаў


Гэта адбылося ў маладзёжным мікрараёне «Спадарожнік», дзе жыве вялікая колькасць маладых сем’яў і, адпаведна, дзяцей. Канцэпцыя пабудовы аднапавярховіка па еўрапейскіх стандартах і тэхналогіях была распрацавана яшчэ ў 2019-м годзе. Ініцыятарам і фундатарам выступіла прыватная кампанія «RIKO.» За конт сродкаў Магілёўскага гарвыканкама зроблена праектна-каштарысная дакументацыя, фундамент, камунікацыі і добраўпарадкаванне. 


Аб’ект ўражвае з першых жа хвілін знаходжання ў ім. Гэта сапраўдны міні-гарадок для маленькіх з басейнам, сучаснымі гульнявымі, спартыўнымі, музычнымі і іншымі пакоямі, прызначанымі для развіцця творчых здольнасцяў дзяцей. У памяшканнях вельмі светла і ўтульна за конт панарамных вокнаў і шкляных дзвярэй, шмат зручнай мэблі, цацак і развіваючых гульняў. Яслі-садок № 118 разлічаны на 10 дзіцячых груп ва ўзросце ад 2 да 6 гадоў. Чатыры выхавацеля з 15 з’яўляюцца маладымі спецыялістамі. У штаце 2 музычных кіраўніка, 3 кіраўніка фізічнага выхавання, а таксама педагог-псіхолаг. Прадугледжаны асобныя кабінеты для псіхолага, музычных работнікаў і кіраўнікоў фізічнага выхавання. Створаны ўмовы для аказання карэкцыйна-педагагічнай дапамогі выхаванцам. 

—Сёння мы адчынілі дзіцячы садок на 200 месцаў у Магілёве, літаральна праз некалькі дзён урачыста адкрыецца дзіцячы садок у Бабруйску на 240 месцаў, а на працягу паўгода яшчэ адзін — у Шклове, — адзначыў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка. — Такія сацыяльна важныя аб’екты, як школы, дарогі, дзіцячыя садкі вельмі важныя і патрэбныя. Гэта частка сацыяльнай палітыкі нашай дзяржавы. Дзяржава шмат чаго робіць у гэтым кірунку. Асабліва прыемна адкрываць дзіцячыя садкі. Гэта інвестыцыі ў нашых дзяцей, у будучае краіны. Вельмі важна, каб гэтыя абекты былі сучаснымі і прыгожымі. Каб дзіця адчувала сябе тут як дома, каб яго фарміраванне адбывалася ў прыгожым асяроддзі. Самае важнае выхаваць чалавека, які паважае бацькоў, выхавальнікаў, свой горад, радзіму. «Спадарожнік» — новы мікрараён, ён імкліва развіваецца, тут жыве вялікая колькасць маладых сем’яў, таму неабходнасць у такой установе была вялікая. Спадзяёмся, што з’яўленне такіх аб’ектаў добра паўплывае і на дэмаграфічныя паказчыкі. 

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.