Вы тут

НАН Беларусі абвясціла Рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году гістарычнай памяці


Ён накіраваны на ўмацаванне гістарычнай памяці беларускага народа і ўсведамленне бясспрэчных дасягненняў незалежнай Беларусі, фарміраванне пачуцця гонару за гераічнае мінулае і здзяйсненні сучаснай дзяржавы, кансалідацыю грамадства і ўмацаванне нацыянальнага адзінства, падтрымку таленавітых творчых людзей.


У конкурсе некалькі намінацый, накіраваных на папулярызацыю гістарычных ведаў і дасягненняў сучаснай дзяржавы: «Найбольш значныя падзеі ў гісторыі беларускай дзяржаўнасці», «Вялікая Айчынная вайна ў памяці маёй сям’і», «Выбітныя асобы беларускай зямлі», «Прыгажосць роднай зямлі», «Песні» нашай Радзімы», «Мова маёй зямлі (мясцовыя дыялекты, геаграфічныя назвы, асабістыя імёны)», «Культура і побыт беларускага народа».

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца неабыякавыя і творчыя людзі, аматары і прафесіяналы, настаўнікі, школьнікі і студэнты, а таксама ўсе жадаючыя, работы якіх садзейнічаюць папулярызацыі гістарычных ведаў і дасягненняў сучаснага грамадства, служаць умацаванню нацыянальнага адзінства і грамадскай згоды. Пераможцы ў кожнай намінацыі ўзнагароджваюцца дыпломамі і памятнымі прызамі.

Заяўкі на ўдзел у конкурсе прымаюцца да 1 верасня 2022 года па электроннай пошце: koncurs2022@gmail.com, а таксама на адрас: 220072, г. Мінск, вул. Сурганава, д.1, корп. 2. Кантактны тэлефон: + 375-17-270-07-76, 8-025-733-98-94.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.