Праблем з тым, каб запусціць ва ўстаноўлены тэрмін рух у раёне будаўніцтва новага моста на Нямізе ў сталіцы, няма. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам намеснік генеральнага дырэктара па ўтрыманні аб’ектаў добраўпарадкавання ДВА «Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама» Уладзімір Латушкін, перадае БелТА.
«Плануецца запусціць рух 10 лютага, усё да гэтага і ідзе, нейкіх вялікіх праблем там няма, працуем кругласутачна», — сказаў Уладзімір Латушкін.
Прычым прыцягваюцца і спецыялісты, і тэхніка цэлай групы прадпрыемстваў — усе гарадскія арганізацыі адна адной дапамагаюць, таму прастояў няма.
На дадзены момант на месцы будаўніцтва ўжо ўсталявана некалькі асноўных апор будучай канструкцыі. Для бетанавання падмурка пад стойкамі на месца дастаўлены дзве трансфарматарныя падстанцыі для абагравання.
Дзе б вы ні працавалі і чым бы ні займаліся, уменне мець зносіны і зрабіць добрае ўражанне – адзін з самых галоўных навыкаў.
Каб зрабіць шчаслівым дзіця, трэба спачатку зрабіць шчаслівым сябе.
Сёлета адзначаецца 140-годдзе з дня нараджэння класікаў.
Паведаміла Людміла Аляксееўна, якая загадвае фельчарска-акушэрскім пунктам і з'яўляецца фельчарам, акушэркай, медсястрой у адной асобе.