Вы тут

Бясплатныя экскурсіі для старшакласнікаў уводзяцца ў школах Беларусі


Навучэнцы 10-11-х класаў змогуць падарожнічаць па краіне бясплатна, паведамляе тэлеканал СТБ са спасылкай на кансультанта Дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Кацярыну Нікіціну.


Ужо ў 2023 годзе старшакласнікі змогуць скарыстацца правам паехаць на экскурсію, якая дапоўніць іх веды па тым ці іншым школьным прадмеце. Напрыклад, вывучаючы падзеі Вялікай Айчыннай вайны, вучні 10-11-х класаў змогуць наведаць Брэсцкую крэпасць.

«Пры падтрымцы Міністэрства адукацыі распрацавана і прынята пастанова Савета Міністраў для субсідзіравання паездак школьнікаў. Гэта будзе пілотны праект, па якім навучэнцы 10-11-х класаў будуць падарожнічаць у наступным годзе па краіне бясплатна. Распрацаваны пералік экскурсій для гэтых класаў. Яны паедуць са сваім выкладчыкам па прадмету, па якому яны вызначацца», — сказала Кацярына Нікіціна.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на тыдзень

Усходні гараскоп на тыдзень

РАК. У першай палове тыдня будзеце актыўна вучыцца новаму і размаўляць з людзьмі. У сярэдзіне тыдня можа змяніцца настрой, з'явіцца дакладнае разуменне сваіх мэт.

Калейдаскоп

«I гэты чалавек застаўся жыць...» Медыкі ў беларускай літаратуры. Тэст

«I гэты чалавек застаўся жыць...» Медыкі ў беларускай літаратуры. Тэст

Кожную трэцюю нядзелю червеня адзначаецца Дзень медыцынскага работніка.