Вы тут

Трошкі веры, трошкі цеплыні


У дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” прыняў удзел Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Аляксандр Румак, актывісты і артысты дыяспар Беларусі.


Упаўнаважаны з кіраўнікамі розных нацыянальна-культурных грамадскіх аб’яднанняў краіны наведалі сацыяльна-педагагічны цэнтр з прытулкам Фрунзенскага раёна Мінска. Армяне, карэйцы, палякі, украінцы, татара-башкіры дзяліліся з дзецьмі цеплынёй сэрцаў. Украінка Ясенія Мікуліч, полькі Аэліта Жаўток і Марыя Вайткевіч спявалі, артысты гуртоў “Арыранг”, “Айастан” выконвалі адпаведна карэйскія ды армянскія танцы. Аляксандр Румак перадаў дзецям салодкія падарункі ў цацках-Тыгрыках, віншаваў іх з Новым годам, жадаў душэўнай цеплыні, поспехаў у вучобе, сяброў на жыццёвай дарозе. Педкалектыву адрасаваў словы ўдзячнасці за працу, пажадаў поспехаў, душэўнай раўнавагі. Ды ўсім, хто быў пры ёлцы, моцнага здароўя.

Потым усе разам, дарослыя і дзеці розных узростаў, нацыянальнасцяў, вадзілі карагоды, загадвалі жаданні: каб збываліся ў Новым годзе.

Нумар у фармаце PDF

Загаловак у газеце: Трошкі веры, трошкі цеплыні

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.