Вы тут

У Мінску адбыўся мужчынскі забег Brutal Run. Фотарэпартаж


Учора ў Мінску адбыўся мужчынскі забег Brutal Run, які ў мінулыя гады быў вядомы як забег сапраўдных мужчын. Каля 600 бегуноў прысвяцілі яго надыходзячаму Дню абаронцы Айчыны. Удзельнікі забегу пераадолелі дыстанцыю за 3 км ад мінскага Палаца спорту ўздоўж набярэжнай Свіслачы да парку Перамогі. Усе ўдзельнікі, хто завяршыў дыстанцыю, атрымалі памятныя медалі. 


Хутчэй за ўсіх дыстанцыю пераадолеў 17-гадовы мінчанін Анатоль Быкавец — крыху больш за дзевяць хвілін.

Арганізатарам забегу выступіла Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі. Па завяршэнні забегу, у якім удзельнічалі як грамадзянскія аматары бегу так і вайскоўцы ўнутраных войскаў, супрацоўнікі МНС, памежнікі і курсанты акадэміі МУС. Пасля фінішу бегуноў пачаставалі салдацкай кашай і сярод жадаючых прайшоў конкурс на адцісканне, дзе пераможца зрабіў гэта больш за 221 раз.

Дарэчы 8 сакавіка на Камсамольскім возеры чакаецца аналагічны жаночы забег «Beauty run», на які ўжо адкрыта рэгістрацыя жадаючых.

Віктар ДРАЧОЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.