Вы тут

Атрымаць вычарпальныя адказы


Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Таццяна РУНЕЦ правяла ў Савеце Рэспублікі асабісты прыём грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб.


Звычайна для заяўнікаў не бывае дробязных пытанняў, што і зразумела: сітуацыя ім уяўляецца надта складанай, таму і звяртаюцца да ўлады. Справа апошняй — разабрацца і дапамагчы. Спрыяе гэтаму, вядома, зварот па адрасе, то-бок на профілі таго, хто вядзе такі прыём.

У першы дзень вясны на прыём да старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, дарэчы, і прыйшлі заяўнікі з «грашовымі» пытаннямі.

Як паведамілі ў профільнай камісіі, заяўнікі звярнуліся да сенатара па аказанне садзейнічання ў пацвярджэнні групы інваліднасці, вырашэнні праблем, звязаных з атрыманнем пенсіі вайскоўца, атрыманні льгот матулям, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, старэйшых за 18 гадоў, і іншыя.

Па ўсіх агучаных пытаннях дадзены вычарпальныя адказы, а тыя, якія патрабуюць дадатковага вывучэння, узяты на кантроль.

* * *

На мінулым тыдні з грамадзянамі ў Савеце Рэспублікі сустракаўся старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей РАЧКОЎ.

Да сенатара заяўнікі звярнуліся па пытанні атрымання ацэнкі праваахоўнымі органамі несвоечасовага будаўніцтва аб'екта, размешчанага ў сталіцы.

— Сітуацыя няпростая. Мы накіруем прадстаўленыя матэрыялы ў зацікаўленыя органы для разгляду ў рамках дзеючага заканадаўства і возьмем пытанне на кантроль, — патлумачыў парламентарый.

Дарэчы, днямі на адрас парламентарыя прыйшла падзяка ад жыхаркі Слоніма па садзейнічанні ў забеспячэнні бяспекі дарожнага руху па вуліцы Чырвонаармейскай у райцэнтры.

Па просьбе парламентарыя на вуліцы была ўстаноўлена адмысловая штучная няроўнасць, УДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама забяспечыла арганізацыю перыядычнага кантролю за выкананнем удзельнікамі дарожнага руху патрабаванняў Правілаў дарожнага руху, у тым ліку з выкарыстаннем мабільнага датчыка кантролю хуткасці, які функцыянуе ў аўтаматычным рэжыме.

З пачатку года на гэтай вуліцы было выяўлена 135 парушэнняў ПДР, у тым ліку чатыры факты перавышэння хуткасці руху.

Як патлумачылі ў профільнай камісіі, кантроль за выкананнем удзельнікамі дарожнага руху патрабаванняў ПДР будзе працягнуты, у тым ліку з выкарыстаннем сродкаў адзінай сістэмы фотафіксацыі парушэнняў хуткаснага рэжыму.

* * *

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, культуры, навуцы і сацыяльным развіцці, старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Ала СМАЛЯК правяла прамую лінію.

Жыхарка райцэнтра Хойнікі распавяла сенатару аб праблеме няякаснай пітной вады. Неаднаразова для вырашэння гэтай праблемы да заяўніка прыязджала служба ЖКГ, аднак сітуацыя не змянілася. Парламентарый узяла зварот на асабісты кантроль.

Жыхары Гомельскага рэгіёна таксама цікавіліся сёлетнімі ўступнымі выпрабаваннямі ва ўстановы адукацыі, кадравай сітуацыяй у сацыяльнай сферы і іншымі пытаннямі. Па кожным звароце былі дадзены вычарпальныя тлумачэнні.

* * *

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, генеральны дырэктар дзяржаўнага вытворчага аб'яднання па паліве і газіфікацыі «Белпалівагаз» Аляксей КУШНАРЭНКА правёў асабісты прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб у грамадскай прыёмнай сталіцы.

Заяўнікі ўзнялі шэраг пытанняў: газіфікацыя, тэхнічнае абслугоўванне газавага абсталявання, разлікі за спажыты газ і працоўныя ўзаемаадносіны. Некаторыя пытанні былі вырашаны падчас прыёму.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.