Вы тут

«Я жывая! Я ў Беларусі! Са мной усё добра!»


Амаль 400 чалавек атрымалі дапамогу ў палатачным гарадку Чырвонага Крыжа ў Брагінскім раёне, паведамляе БелТА са спасылкай на Гомельскую абласную арганізацыю БТЧК.


Фота: БелТА

Палатачны гарадок для аказання дапамогі людзям з Украіны, якія перайшлі беларуска-ўкраінскую граніцу паблізу вёскі Гдзень Брагінскага раёна, быў разгорнуты 10 сакавіка. Супрацоўнікі і валанцёры Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа сустракаюць бежанцаў з Украіны ў цёплай палатцы. Кожнаму прапануюць гарачую ежу і пітво. «Адразу ж аказваецца псіхолага-сацыяльная падтрымка, прапануецца сувязь са сваякамі. „Я жывая! Я ў Беларусі! Са мной усё добра! Я ў бяспецы“, — менавіта з гэтых слоў часцей за ўсё пачынаецца размова з блізкімі па тэлефоне. Тут жа слёзы радасці. Пры неабходнасці аказваецца медыцынская дапамога, прапануецца адзенне, гігіенічныя сродкі, коўдра і іншыя рэчы», — расказалі ў абласной арганізацыі.

Нямала грамадзян прыязджае не толькі са сваёй сям’ёй, але і з гадаванцамі — сабакамі, катамі, папугаямі. Валанцёры Чырвонага Крыжа таксама падтрымліваюць жывёл.

«Валанцёры рэгіструюць тых, хто прыйшоў у палатку і пытаюцца аб патрэбнасцях. Каму няма дзе жыць у Беларусі — прапануюць рассяленне ў месцах прыёму перасяленцаў. Гомельская абласная арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа прымае перасяленцаў, арганізоўваючы ім пражыванне і харчаванне, рэалізуючы першарадныя патрэбнасці», — растлумачылі ў абласной арганізацыі.

Людзі з удзячнасцю прымаюць дапамогу. Яны ўдзячныя работнікам Беларускага Чырвонага Крыжа і тым, хто падтрымлівае арганізацыю. «Мы вельмі ўдзячныя за прыём і ўсю дапамогу, якія прадаставілі нам тут, на граніцы. Дзякуй за магчымасць пазваніць блізкім, мы з імі не размаўлялі ўжо шмат часу і не ведалі, ці жывыя яны. Вы дорыце нам надзею на заўтрашні дзень!» — з такімі словамі пакідаюць палатачны гарадок у Брагінскім раёне.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

«Сям’я закладвае ў чалавеку мараль, здольнасць спраўляцца з выпрабаваннямі, патэнцыял для развіцця, яна навучае любові, самаахвярнасці, культуры».

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.