Вы тут

Стартаваў літаратурны конкурс для школьнікаў «Краіна талентаў»


Выдавецтва «Адукацыя і выхаванне» сумесна з Саюзам пісьменнікаў Беларусі пры падтрымцы Міністэрства адукацыі абвяшчаюць конкурс творчых работ «Краіна талентаў», прымеркаваны да Года гістарычнай памяці.


Яго мэтай з’яўляецца захаванне гістарычнай і культурнай спадчыны беларускага народа, стымуляванне ў школьнікаў цікавасці да айчыннай мастацкай літаратуры, беларускіх друкаваных выданняў (кніг і часопісаў), далучэнне да інтэлектуальнай і літаратурнай творчасці, адраджэнне традыцый сямейнага чытання. 

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі ад 8 да 14 гадоў. Прымаюцца творчыя работы, напісаныя ў празаічных жанрах: аповед, казка, эсэ, нарыс і інш. — на рускай і беларускай мовах — у наступных намінацыях: «Мая Радзіма — Беларусь», «Захапляльныя вандроўкі», «Сучасныя казкі», «Па старонках айчыннай гісторыі», «Мая малая радзіма», «Фантастычная будучыня», «Сямейныя традыцыі», «Свет пачуццяў і мрояў», «Памятныя мясціны Беларусі», «Нашы гераічныя продкі», «Год гістарычнай памяці». 

Аўтарскія работы прымюцца да 15 жніўня 2022 года.

Матэрыялы на конкурс неабходна накіроўваць на электронны адрас lit.konkurs@aiv.by або на паштовы адрас: 220070, г. Мінск, вул. Будзённага, 21 у электронным ці друкаваным выглядзе на беларускай ці рускай мове (шрыфт Times New Roman, памер 14). На тытульным лісце працы трэба пазначыць прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара, яго узрост, поўную назву ўстановы адукацыі, клас, кантактны тэлефон.

Для ўдзелу можна падаць не больш за дзве работы аб’ёмам да трох аўтарскіх лістоў. У выпадку накіравання на конкурс дзвюх работ адна з іх павінна быць напісана на беларускай мове.

Падвядзенне вынікаў адбудзецца ў рамках правядзення Дня беларускага пісьменства ў верасні 2022 года, дзе будуць агучаны найлепшыя творы і ўручаны заахвочвальныя прызы і дыпломы ад выдавецтва «Адукацыя і выхаванне».

Творы пераможцаў будуць апублікаваны ў літаратурным зборніку «Краіна талентаў». Творы лаўрэатаў — у часопісах «Рукзачок», «Рукзачок. Свет вандровак», «Рукзачок. Вясёлы заапарк» і «Вясёлка».

Інфармацыя аб ходзе правядзення і выніках конкурсу, а таксама работы пераможцаў будуць прадстаўлены на старонках друкаваных і электронных сродкаў масавай інфармацыі, сайце aiv.by і ў сацыяльных сетках выдавецтва.

Каардынаты арганізацыйнага камітэта: 220070, г. Мінск, вул. Будзёнага, 21, выдавецтва «Адукацыя і выхаванне», lit.konkurs@aiv.by, тэл.: (017) 379 93 23, 257 91 49.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.