Вы тут

Галоўчанка анансаваў дзяржпраграму па развіцці турызму ў Паазер’і


Трэба рабіць акцэнт на развіцці айчыннага турызму. Такое меркаванне выказаў журналістам прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка падчас наведвання Браслаўскага раёна, перадае БелТА.


«Мы бачым прырост унутранага турызму. Людзі больш актыўна наведваюць айчынныя славутасці. Тут адыграў сваю ролю той факт, што з-за ковіда былі абмежаваныя палёты, многія краіны былі зачыненыя. Аднак пасля таго як стаў больш даступны выязны турызм, усё роўна гэтая тэндэнцыя не змяншаецца. Людзі ўсё больш ездзяць па Беларусі, і гэта вельмі добра. Гэтым трэба скарыстацца і падтрымаць айчыннага турыста», — сказаў Раман Галоўчанка.

Паводле яго слоў, Браслаўскі раён — адзін з самых перспектыўных рэгіёнаў з пункту погляду турызму. «Тут няма буйной прамысловасці, а таксама планаў па яе ўзвядзенні. У гэтым рэгіёне недастаткова эфектыўныя прыродныя ўмовы для вядзення сельскай гаспадаркі, недастатковая ўрадлівасць глеб, высокая контурнасць палёў. Таму тут павінна быць іншая фішка. Прычым не толькі для Браслаўскага раёна, але і для усяго Паазер’я — гэта Браслаўскі, Міёрскі, Верхнядзвінскі, Расонскі раёны і гэтак далей», — сказаў прэм’ер-міністр.

Ён адзначыў, што апошнім часам розныя праекты рэалізуюцца. «У прынцыпе шмат робіцца, але няма цэльнай карціны. Да гэтай праблемы мы ўжо неаднаразова падыходзілі. Трэба развіваць айчынны турызм. Людзі павінны бачыць, што ў нас у краіне ёсць, яны павінны ездзіць з рэгіёну ў рэгіён, знаёміцца ​​з прыгажосцямі нашага краю», — акцэнтаваў увагу Раман Галоўчанка.

Для таго, каб комплексна раскруціць Паазер’е, было прынята рашэнне выходзіць на новую дзяржаўную праграму. «Там не будзе вялікіх капітальных укладанняў. Тут больш размова ідзе не пра грошы, а пра магчымасці, — адзначыў ён. — Мы паглядзелі, чаго не хапае людзям. Яшчэ ў 2017 годзе распараджэннем Прэзідэнта было прадастаўлена 211 участкаў для патэнцыйных інвестараў, якія хацелі б стварыць аб’екты турыстычнай інфраструктуры, туріндустрыі ў Браслаўскім раёне. За пяць гадоў з іх толькі сем было выкарыстана, гэта значыць зусім мінімальная колькасць. Значыць, недастаткова правільна было падрыхтавана рашэнне».

У прыватнасці, патрэбны дадатковыя ўкладанні, каб працягнуць камунікацыі (мала хто з індывідуальных прадпрымальнікаў здольны на такія ўкладанні), патрэбны дадатковыя расходы на кампенсацыю страт сельгасвытворцам за выдаленне расліннасці. «Дакумент трэба асучасніць і з улікам атрыманага негатыўнага вопыту зрабіць новыя ўмовы, якія далі б магчымасць людзям браць гэтыя ўчасткі і ўзводзіць там не толькі аграсядзібы, але і забаўляльныя цэнтры, аб’екты грамадскага харчавання і гэтак далей», — сказаў прэм’ер-міністр.

«Мы будзем выходзіць на гэту дзяржпраграму, тым больш што добры вопыт ужо ёсць. У нас рэалізавана некалькі такіх праграм, якія рабіліся па даручэнню Прэзідэнта. У прыватнасці, па развіццю Нарачанскага краю, Аўгустоўскага канала, таксама праграма „Замкі Беларусі“. Разуменне ў нас ёсць, энтузіястаў у гэтым пытанні шмат, дзяржава павінна дапамагчы іх падштурхнуць у гэтыя працэсы. Таксама нам трэба стварыць умовы для таго, каб людзі ўкладвалі сюды сродкі, — адзначыў кіраўнік урада. — У гэтым годзе праграма павінна быць гатова. У планах, каб са наступнага года яна ўжо стартавала».

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.