Вы тут

Сяўба ранніх яравых культур перасягнула экватар — Мінсельгасхарч


Беларускія аграрыі правялі сяўбу ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур (без кукурузы, грэчкі і проса) на 54,8% запланаваных плошчаў, паведамляе БелТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.


Паводле даных на 14 красавіка, раннія яравыя ў краіне пасеялі на плошчы 353 тыс. га. У Гродзенскай вобласці гэтыя культуры пасеяны на 85,6% плошчаў, у Мінскай — на 54,5%, Магілёўскай — на 12,9%, Віцебскай — на 7,85%, у Брэсцкай — на 94,2% і ў Гомельскай — на 86,1%.

Глебу пад сяўбу ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур падрыхтавалі на 455,1 тыс. га (70,6% плана). У бягучым годзе гэтыя культуры будуць размешчаны на плошчы 644,3 тыс. га.

Таксама ў Беларусі праводзіцца сяўба лёну (ужо выканана на плошчы 6,03 тыс. га, або 12,2% плана), цукровых буракоў (11,67 тыс. га, або 11,85%) і аднагадовых траў (31,3 тыс. га, або 11,22%).

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.