Вы тут

Генеральная пракуратура і Акадэмія МУС падпісалі дамову аб узаемадзеянні


Цяпер галоўная міліцэйская ВНУ краіны будзе рыхтаваць спецыялістаў у тым ліку для органаў пракуратуры.


Як адзначыў начальнік Акадэміі МУС генерал-маёр міліцыі Аляксандр ВАСІЛЬЕЎ, што для эфектыўнай барацьбы са злачыннасцю неабходна ўзбройвацца сучаснымі ведамі, практычнымі ўменнямі і навыкамі. «Такія магчымасці сёння прадастаўляе адна з вядучых ВНУ краіны — Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў, — заўважыў кіраўнік навучальнай установы. — Нам будзе прыемна ўбачыць супрацоўнікаў органаў пракуратуры ў ліку слухачоў магістратуры. У сучасных умовах абараняць правы і свабоды грамадзян, а таксама супрацьдзейнічаць арганізаванай злачыннасці і экстрэмізму могуць толькі добра падрыхтаваныя спецыялісты. Дыплом магістра — гэта гарантыя трывалых ведаў і канкурэнтаздольнасці на рынку працы».

Намеснік Генеральнага пракурора Сяргей ХМАРУК выказаў удзячнасць прадстаўнікам акадэміі за курсы па павышэнні кваліфікацыі супрацоўнікаў Генеральнай пракуратуры, упаўнаважаных на ажыццяўленне нагляду за аператыўна-вышуковай дзейнасцю. Па яго словах, дадзены курс павінен прайсці кожны пракурор раёна, а таксама тыя пракурорскія супрацоўнікі, якія прызначаюцца на вышэйстаячыя пасады.

Вераніка КАНЮТА

Фота прэс-службы Акадэміі МУС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.