Вы тут

Міністр фінансаў расказаў аб разліках па еўрабондах


Міністр фінансаў Юрый Селіверстаў распавёў у эфіры тэлеканала «Беларусь 1» аб механізмах разлікаў па еўрабондах.


«Часцяком за еўрабондамі стаяць фізічныя асобы, якія праз нейкія ўпаўнаважаныя дэпазітарыі набылі нашы даўгавыя абавязацельствы. Мы па вялікім рахунку гатовыя былі б з імі разлічвацца, але пытанне – як? Ёсць плацёж, але мы не ведаем канчатковага трымальніка. Мы гэты плацёж накіроўваем, і да часткі трымальнікаў гэтыя грошы проста не дойдуць. Яны завіснуць. Напрыклад, да нашага Банку развіцця. Пытанне: а для чаго нам плаціць, каб сістэма выбарча фільтравала наш плацёж – вось гэтым заплачу, гэтым не заплачу?» – сказаў Юрый Селіверстаў.

Міністр канстатаваў: «Гэта ўсё роўна што вы прыходзіце ў магазін на касу, а касір вам кажа: вось гэта я вам праб’ю, а гэта не. Прычым грошы бярэ за ўсе пакупкі, але на выхадзе ў вас траціну тавару адбіраюць. Узнікае пытанне: а навошта такі магазін? І навошта туды наогул хадзіць і ім нешта плаціць? Гэта прыкладна тая ж карціна, — адзначыў ён. — Таму мы будзем вымушаныя працаваць на двухбаковай аснове, як і робіць РФ з нашымі інвестарамі. І той, хто адэкватны, хто хоча вярнуць свае грошы, не хоча санкцыйных гэтых усіх рэчаў, ён свае грошы атрымае. А хто хоча, як і раней, атрымаць грошы праз Euroclear, праз Еўрапейскі дэпазітарый, які не праводзіць нашы плацяжы, там ён іх не атрымае. Хай ідзе і прад’яўляе прэтэнзіі да іх».

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.