Вы тут

Бульбіну ў шапку ці медзяк у калодзеж. Парады гаспадарам на паспяховы ўраджай


Парады гаспадарам, каб заўсёды быць з ураджаем на сваім прысядзібным надзеле.


 

  • Пажадана, каб падчас пасеву на вас не глядзелі чужыя людзі або суседзі (каб не сурочылі будучы ўраджай);
  • Падчас пасадкі або пасеву не пазычайце нікому расаду або насенне і самі не бярыце;
  • Калі ж давялося аддаць «лішняе», то не аддавайце проста так, няхай вам дадуць крыху грошай — гэта значыць «купяць»;
  • Старыя людзі раілі: каб не перадаць свой «поспех» на градах (ураджай) суседцы, перш чым аддаць расаду ці насенне, трэба было памыць рукі да гэтага і пасля таго, як аддалі;
  • Каб быў ураджай на «вяршкі» (на надземную частку расліны), раілі саджаць такія расліны ад маладзіка да поўні; каб ураджай быў на «карэньчыкі» (на падземную частку расліны), саджайце іх ад поўні да маладзіка.
  • Бульбу раілі сеяць у тыя дні месяца, лічба якіх была максімальнай, напрыклад 27, 28, 29;
  • Перад тым, як пачаць сеяць бульбу, гаспадар клаў у сваю шапку 2-3 бульбіны і прыгаворваў, каб кожная бульбіна новага ўраджаю была «па галаве»;
  • Добрыя словы пры пасадцы караняплодаў: «Корань да карашка, а вяршок да вяршка. Няхай моцны будзе той корань. Амін»;
  • Яшчэ адна важная парада: не пачынайце саджаць або сеяць ад плота (агароджы, мяжы), лепш каб «першай» градкай была тая, што знаходзіцца бліжэй да хаты;
  • Каб узыходы не баяліся веснавых замаразкаў, раілі насенне на працягу трох дзён пырскаць вадой з калодзежа;
  • Насенне буракоў некаторы час трымалі разам з насеннем іншых, больш «далікатных», раслін, бо лічылі, што такім чынам на іх пяройдуць якасці буракоў, якія не баяцца ніякіх «хвароб», засухі і замаразкаў;
  • Перад пасевам сяляне выходзілі рана ў двор і кідалі ў калодзеж медзякі для поспеху. Рабіць гэта трэба было ўпотай, каб засцерагчыся ад дурнога вока. А потым ціхенька шапталі: «Госпадзі, памагі. Будзь агарожай для майго агарода, майго сада, маёй зямлі. Ніхто тую агарожу не пяройдзе, зямліцы не папорціць. Няхай будзе так. Амін». 

Аксана КАТОВІЧ

Янка КРУК

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.