Вы тут

Лукашэнка павіншаваў беларусаў са святам Дзяржаўнага герба і сцяга Рэспублікі Беларусь


Паважаныя суайчыннікі!

Дзяржаўны герб і Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь — гэта сімвалы нашай гістарычнай памяці, якая звязвае ў адно цэлае гераічнае мінулае, сучаснае жыццё краіны і яе будучыню.


Да незалежнасці беларусы ішлі праз буры рэвалюцыі, Першай сусветнай і грамадзянскай войнаў. У драматычны, але лёсавызначальны перыяд у Канстытуцыі 1919 года быў замацаваны жыццесцвярджальны правобраз сучаснага герба Беларусі — узыходзячае сонца, якое абрамляе вянок з каласоў. Каштоўнасць міру і магчымасць свабодна жыць і працаваць на роднай зямлі ў гады Вялікай Айчыннай вайны народ адстаяў пад Сцягам Перамогі. Яго часцінку захоўвае ў сабе Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь.

Аб'ядноўваючыся пад гэтымі сімваламі, зберагаючы гераічную гісторыю краіны і шануючы сваіх продкаў, сёння мы разам абараняем суверэннае права развівацца ў рэчышчы спрадвечных традыцый і нацыянальных інтарэсаў.

Віншую вас з Днём Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Міру вам, дабрабыту і новых творчых здзяйсненняў на карысць Радзімы.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.