Вы тут

Замежныя інвестары ў I квартале ўклалі ў эканоміку Беларусі $3,4 млрд


Замежныя інвестары ў першым квартале 2022 года ўклалі ў рэальны сектар эканомікі Беларусі $3,4 млрд. інвестыцый, паведамілі БелТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.


Асноўнымі інвестарамі арганізацый краіны былі суб’екты гаспадарання Расіі (37,7% ад усіх інвестыцый), Кіпра (22,9%), Нідэрландаў (8%) і Украіны (6,6%). Прамыя замежныя інвестыцыі склалі $3 млрд, або 88,8 працэнта ад усіх замежных інвестыцый.

Арганізацыі краіны за студзень — сакавік накіравалі за мяжу інвестыцый на суму $1,6 млрд. Значныя аб’ёмы інвестыцый былі накіраваны суб’ектам гаспадарання Расіі (81,9 працэнта ад усіх накіраваных інвестыцый), Украіны (5,7 працэнта), Літвы (2,4 працэнта) і Кіпра (2, 2%). На долю прамых інвестыцый прыпадала 95,5 працэнта ўсіх накіраваных інвестыцый за мяжу.

Прэв’ю: pexels.com 

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.