Вы тут

Таргі на БВБ: наш рубель становіцца яшчэ мацней


Хто б мог падумаць, што літаральна праз два месяцы пасля значнай дэвальвацыі беларускага і расійскага рублёў, яны не толькі адыграюць «страчанае», але пачнуць адціскаць замежную валюту па ўсіх напрамках. Праўда, драйверам устанаўлення патрэбнага напрамка ў курсаўтварэнні з’яўляецца наш старэйшы субрат — расійскі рубель. На гэты раз расійскі рубель так грунтоўна умацаваўся да ўсіх валют, ад чаго ён падаражэў і да нашага на цэлых 5 %, або амаль на 20 капеек.


Курс долара абваліўся адразу на 0,0239 BYN да 2,4804 BYN / USD. Беларускі рубель паскорыў ўмацаванне да долара. За два дні таргоў ён адыграў у амерыканца 0,0441 BYN і адкінуў яго на мінімум за 185 дзён (больш чым за паўгода). З пачатку месяца кошт долара ўпаў на 0,1501 BYN.

Курс еўра ўпаў на 0,0137 BYN да 2,6075 BYN / EUR і апынуўся на мінімуме за тыдзень. Да мінімуму больш чым за два гады не хапае ўсяго 0,0004 BYN. З пачатку мая еўра саступіў беларускаму рублю ўжо 0,1723 BYN. Калі такое падзенне еўра будзе працягвацца такімі тэмпамі да ўсіх валют, то ў найбліжэйшай будучыні ён дасягне парытэту з доларам.

Курс расійскага рубля падскочыў на 0,0775 BYN да 4,0703 BYN / 100 RUB і ўжо чацвёрты раз запар абнавіў гістарычны максімум. З пачатку месяца рубель абнаўляе рэкорд ўжо сёмы раз. Яго агульнае ўмацаванне за гэты час склала 0,3800 BYN.

У сувязі з гэтым, беларускі рубель патаннеў да кошыка валют адразу на 0,56 % да мінімуму за 37 дзён дзякуючы рэзкаму ўмацаванню расійскага рубля. Рост кошту кошыка больш чым на паўпрацэнта за дзень — гэта вельмі шмат. За апошнія два месяцы гэта ўсяго другі раз. Атрымліваецца, што наша валюта ўмацоўваецца да еўра і долара, але, становіцца больш гнуткай да суседняга рубля.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.