Вынікі турніру па пажарна-ратавальным спорце «Кубак Перамогі» падвялі ў зале Перамогі музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Спаборніцтвы прайшлі на спартыўнай базе ўніверсітэта грамадзянскай абароны МНС. Яны былі прысвечаны 77-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, перадае МНС.
На працягу дня чатырнаццаць зборных каманд, якія прадстаўляюць падраздзяленні МНС Гродзенскай, Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай абласцей, а таксама Мінска і Універсітэта грамадзянскай абароны МНС спаборнічалі ў пажарнай эстафеце 4×100 м і баявым разгортванні ад мотапомпы. У спаборніцтвах прыняла ўдзел Зборная Рэспублікі Беларусь па пажарна-ратавальным спорце. Яна выступіла па-за конкурсам.
У пажарнай эстафеце 4×100 м перамогу атрымала каманда УГЗ № 1, серабро ў зборнай УГЗ № 2, а бронзавы медаль дастаўся камандзе Мінскага абласнога ўпраўлення МНС.
У баявым разгортванні ад мотапомпы перамогу атрымала зборная Мінскага абласнога ўпраўлення МНС, Серабро дасталася спартсменамі з каманды УГЗ № 2, а бронзу заваявала Зборная Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС.
Удзел у цырымоніі ўзнагароджання прынялі член Нацыянальнай Паралімпійскай зборнай Беларусі па плаванні, шматразовы рэкардсмен свету і Еўропы, матывацыйны спікер Аляксей Талай і першы намеснік начальніка ўніверсітэта МНС Ігар Радзькоў
Турнір па пажарна-ратавальным спорце «Кубак Перамогі» — гэта спартыўны праект Універсітэта грамадзянскай абароны МНС. Яго мэта – патрыятычнае выхаванне навучэнцаў універсітэта, а таксама развіццё пажарна-ратавальнага спорту ў Беларусі. Упершыню турнір прайшоў у 2020 годзе і быў прысвечаны 75-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Првэ’ю: МНС
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».
Што за таемнымі дзвярыма?