Вы тут

Футбалісты «Дняпра» здабылі першую перамогу ў чэмпіянаце Беларусі


На футбольным чэмпіянаце Беларусі сярод каманд вышэйшай лігі сёння праходзяць чарговыя сустрэчы 9-га тура, паведамляе БелТА.


Фота ФК «Днепр»

У першай з іх футбалісты магілёўскага «Дняпра» атрымалі першую вікторыю ў цяперашнім першынстве, абыграўшы на сваім полі брэсцкае «Дынама» з лікам 2:0. Абодва мячы ў другім тайме гульні забіў паўабаронца магілёўцаў Арцём Федзянін. Пасля гэтай перамогі «Днепр» набраў 5 ачкоў і сышоў з апошняга месца ў турнірнай табліцы.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.