Вы тут

Сямейная пара загінула ў ДТЗ у Лагойскім раёне, дзіця выратавала аўтакрэсла


У Лагойскім раёне ў ДТЗ загінула сямейная пара, паведамляе Telegram-канал Следчага камітэта.


Фота: СК

Трагедыя адбылася сёння прыкладна ў 16.40 на аўтадарозе М3. Аўтамабіль «Хендай» пад кіраваннем 39-гадовага вадзіцеля ехаў у напрамку Віцебска. У салоне таксама знаходзіліся яго 37-гадовая жонка і 6-гадовая дачка ў аўтакрэсле. Паблізу г. п. Плешчаніцы мужчына не справіўся з кіраваннем, выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з асвятляльнай мачтай.
Ад атрыманых траўмаў мужчына і жанчына памерла на месцы. Дзяўчынка шпіталізаваная, яе жыццю нічога не пагражае.

На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група.

Лагойскі РАСК распачаў крымінальную справу па ч. 3 арт. 317 (парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці смерць двух чалавек) КК.

Следчыя звяртаюцца да відавочцаў аварыі з просьбай паведаміць наяўную ў іх інфармацыю па тэлефоне 8 (017) 747 82 23.

Прэв’ю: СК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.