Паводле звестак следства, увечары 27 мая ў Бабруйску на чыгуначных шляхах на прыпыначным пункце «Кісялевічы» ў выніку наезду цягніка смяротна траўмаваны 17-гадовы падлетак, паведамляецца ў тэлеграм-канале Следчага камітэту Беларусі.
Следча-аператыўная група ўстанавіла, што пацярпелы пераходзіў пуці па пешаходным пераходзе.
Папярэдне, хлопец быў у капюшоне і слухаўках.
Праведзены агляд месца здарэння, апытаныя машыністы і сведка, прызначаная судова-медыцынская экспертыза.
Па дадзеным факце Бабруйскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта праводзіцца праверка.
Прэв’ю: СК
140 гадоў таму адбыўся галоўны купальскі цуд Беларусі.
Янка Купала — мастак-творца.
Фестывалю запросіць сяброў ужо ў гэтую суботу — 9 ліпеня.
У ходзе аперацыі савецкая армія разграміла групу армій «Цэнтр» Вермахта.