Вы тут

Сыходзіць ад састарэлых фарматаў і ўплываць на палітычны парадак дня


Карпаратыўныя медыя, як неад’емная частка інфармацыйнай прапаганды, павінны смялей асвойваць наступальныя формы працы, больш актыўна ўплываць на палітычны парадак дня, смялей і ярчэй выкарыстоўваць сучасныя інфармацыйныя прыёмы, сыходзячы ад замшэлых і састарэлых схем і фарматаў. Аб гэтым заявіў сёння першы намеснік міністра інфармацыі Андрэй Кунцэвіч на дыскусійнай пляцоўцы «Карпаратыўныя СМІ ва ўмовах трансфармацыі медыясферы», якая адбылася ў рамках міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі на журфаку БДУ, паведамляе тэлеграм-канал Міністэрства інфармацыі.


Інфармацыйны парадак дня карпаратыўных СМІ павінен пашырацца: на старонках выданняў адлюстрощваць падзеі як ўнутрыгаліновага, так і агульнарэспубліканскага значэння, упэўнены першы намеснік міністра інфармацыі.

На думку Андрэя Кунцэвіча, некаторыя карпаратыўныя СМІ сёння ўжо годна канкуруюць з рэспубліканскімі выданнямі. «Прыемна заўважыць, што многія з вас годна канкуруюць з рэспубліканскімі выданнямі. Сведчаннем чаму — не толькі ўдзел, але і перамогі ў самым прэстыжным нацыянальным конкурсе друкаваных СМІ «Залатая Літара». Сярод такіх медыя — часопісы «Нафтавік Палесся», «На варце», газеты «Аўтазаводзец», «Белорусская военная газета. На славу Радзімы, — звярнуўся першы намеснік міністра да прадстаўнікоў ведамаснай і галіновай прэсы, якія ўдзельнічаюць у канферэнцыі. — Калі падсумаваць наклады толькі тых карпаратыўных выданняў, якія сёння прымаюць удзел у нашым форуме, мы выйдзем на сур’ёзную лічбу ў 200 тысяч асобнікаў».

Больш за 50 навукоўцаў, журналістаў, медыядаследаўцаў аб’яднала 2 чэрвеня ў Мінску міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Карпаратыўныя медыя ў працэсе рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі Рэспублікі Беларусь». Канферэнцыя працуе на факультэце журналістыкі БДУ.

Праграма канферэнцыі прадугледжвае выступленні замежных навукоўцаў. З дакладамі на пленарным пасяджэнні выступяць медыядаследнікі з Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта і расійскага эканамічнага ўніверсітэта ім. Г. В. Пляханава. Будуць, у прыватнасці, прадстаўлены вынікі даследавання маркетынгавых камунікацый у карпаратыўных YouTube-каналах Беларусі і Расіі.

Сёння ў краіне выходзіць каля 200 ведамасных і карпаратыўных СМІ.

Ксенія ДАБРАБЫТ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.