Вы тут

Рэспубліканскі фестываль-конкурс моды і фота «Млын моды 2022». Фотарэпартаж


На фестываль-конкурс выбралі лепшых дызайнераў, мадэляў, фатографаў, стылістаў, цырульнікаў, візажыстаў і іншых па намінацыях: «Школа моды», «Майстар моды», «Фота», «Мадэль-дэбют фестывалю-конкурсу», «Топ-мадэль фестывалю-конкурсу», «Міс-мадэль Беларусі», «Містэр-мадэль Беларусі». У гала-шоу гледачам прадэманстравалі 54 калекцыі маладых беларускіх дызайнераў з усіх рэгіёнаў Беларусі. А ўсяго ў конкурсе прынялі ўдзел 72 дызайнеры нашай краіны. На закрыцці гледачоў пазнаёмілі з лепшымі калекцыямі маладых беларускіх дызайнераў. Так, напрыклад, першае месца сярод прадстаўленага адзення для падлеткаў заняла калекцыя студэнткі Інстытута сучасных ведаў ім. А. М. Шырокава Веры Смаляк. Найлепшыя вобразы для мужчын стварыла Паліна Раманкевіч з Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Сярод жаночых калекцый членаў журы пакарыла адзенне, прыдуманае Мікітам Захарчуком з Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта. Цяперашні Млын моды ўжо ўвайшоў у гісторыю Беларусі і цяпер будзем чакаць новых цікавых беларускіх калекцый адзення.


Віктар ДРАЧОЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.