18 чэрвеня у Мінску ў межах культурнага праекта «Бібліятэка пад адкрытым небам» прайшла акцыя «Народныя паэты Беларусі: паэтычны калейдаскоп».
Супрацоўнікі дзяржаўнай установы «Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк г. Мінска» творча падышлі да правядзення мерапрыемства: арганізавалі літаратурны квэст, віктарыну, турнір знаўцаў, выстаўку кніг сучасных пісьменнікаў Беларусі і інш.
Асноўным элементам акцыі сталі сустрэчы членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі з чытачамі. Ірына Карнаўхава, Тамара Кавальчук, Уладзімір Мазго, Лізавета Палеес, Мікалай Чарняўскі прадставілі гасцям свята свае
творы, адказалі на пытанні і падпісалі набытыя чытачамі кнігі.
Ні адзін з тых, хто наведаў сёння літаратурную пляцоўку ў цэнтры Мінска, не сышоў без сувеніра і добрага настрою.
Віктар ІВАНЧЫКАЎ
Фота аўтара
Хто і пра што зможа тут даведацца, расказалі ў НЦЭП.
Мы працягваем падарожнічаць па Магілёўшчыне.
Карэспандэнт «Звязды» патаргавалася на рынках.
У ходзе аперацыі савецкая армія разграміла групу армій «Цэнтр» Вермахта.